Шрифт:
– Я нiчога аб гэтым не ведаю, - адказаў ён, - мабыць, яго ноччу падмянiлi, калi я спаў у лесе.
I сказаў разгневаны кароль:
– Ну, гэта табе не надта лёгка пройдзе! Хто хоча атрымаць дачку маю за жонку, той павiнен здабыць мне з пекла тры залатыя валасы з галавы чорта, калi прынясеш, што я патрабую, то застанецца мая дачка тваёй жонкай.
Так думаў кароль адчапiцца ад яго раз i назаўсёды. Але шчаслiвец адказаў:
– Што ж, залатыя валасы я вам здабуду, чорта я не баюся.
– На тым ён развiтаўся з каралём i пачаў сваю вандроўку.
I прывяла яго дарога ў адну сталiцу. Гарадскi брамнiк пачаў яго выпытваць, якое ён рамяство ведае i што ўмее рабiць.
– Я ўсё ўмею рабiць, - адказаў шчаслiвец.
– Тады акажы нам паслугу, - сказаў брамнiк, - растлумач, чаму наш фантан на рыначным пляцы, з якога раней бруiлася вiно, цяпер перасох i нават вада з яго не цячэ.
– Гэта я вам растлумачу, - адказаў юнак, - пачакайце толькi, пакуль я назад вярнуся.
I ён рушыў далей i падышоў да другога горада; i зноў спытаў у яго брамнiк, якое рамяство ён ведае i што ўмее рабiць.
– Я ўсё ўмею рабiць, - адказаў ён.
– Тады акажы нам паслугу i скажы, чаму дрэва ў нашым горадзе раней давала залатыя яблыкi, а цяпер на iм нават i лiсцяў няма.
– Гэта я вам растлумачу, - адказаў ён, - толькi пачакайце, пакуль я назад вярнуся.
Пайшоў ён далей i прыйшоў да вялiкай ракi, i трэба было яму цераз тую раку пераправiцца. Перавозчык спытаў у яго, якое рамяство ён ведае i што ўмее рабiць.
– Я ўсё ўмею рабiць, - адказаў ён.
– Тады акажы мне паслугу, - сказаў перавозчык, - растлумач мне, чаму я павiнен увесь час займацца перавозам i нiхто мяне нiколi не зменiць?
– Я гэта табе растлумачу, - адказаў ён, - толькi пачакай, пакуль я назад вярнуся.
Пераправiўся ён цераз раку i адшукаў уваход у апраметную. А было там чорна-чорна i сажай усё пакрыта, а чорта на той час дома не аказалася, i толькi сядзела там яго бабуля ў шырокiм, вялiкiм крэсле.
– Што табе патрэбна?
– спытала яна ў яго, i падалася яна яму не такой ужо сярдзiтай.
– Ды вось хацелася б мне здабыць тры залатыя валасы з галавы чорта, адказаў ён, - а не - дык давядзецца мне са сваёй жонкай разлучыцца.
– Аднак жа ты багата патрабуеш, - сказала яна, - калi чорт вернецца дамоў i ўбачыць цябе тут, то давядзецца табе з жыццём сваiм расквiтацца. Але мне шкада цябе, я пагляджу - можа, чым i змагу табе дапамагчы.
– I яна ператварыла яго ў мураша i сказала: - Залезь у складкi маёй спаднiцы, там будзе табе бяспечна.
– Ды гэта ж добра, - адказаў юнак, - але я хацеў бы яшчэ атрымаць адказ на тры пытаннi: чаму фантан, з якога раней струменiлася вiно, цяпер вычарпаўся i нават вада з яго не цячэ; чаму на дрэве, на якiм раней раслi залатыя яблыкi, цяпер нават лiсцяў няма; i чаму павiнен перавозчык увесь час перавозiць з берага на бераг i нiхто яго нiколi не зменiць?
– Гэта пытаннi цяжкiя, - адказала бабка, - але ты сядзi цiха i слухай уважлiва, што скажа чорт, калi я пачну вырываць у яго тры залатыя валасы.
Вось надышоў вечар, i вярнуўся чорт дамоў. Толькi зайшоў ён i, бачна, адразу ж прыкмецiў, што паветра чамусьцi нячыстае.
– Чую, чую мяса чалавечае!
– сказаў ён.
– Тут штосьцi нядобрае.
– Ён зазiрнуў ва ўсе куткi, пачаў шукаць i абшнарваць, але знайсцi нiчога не мог.
Тут пачала бабуля яго лаяць.
– Ды скрозь толькi што падмецена, - кажа, - i ўсё ў належны парадак прыведзена, а ты ўсё зноў раскiдваеш, - вечна ты чуеш носам чалавечае мяса. Сядзь ты лепш ды павячэрай.
Паеў ён i папiў, - вiдаць, моцна стамiўся, - i схiлiў галаву на каленi бабулi i папрасiў вошай ў галаве ў яго пашукаць. Тут хутка ён задрамаў, засоп i захроп. Схапiла тады бабуля адзiн залаты волас, вырвала яго i паклала яго каля сябе.
– Ой!
– ускрыкнуў чорт.
– Ты што робiш?
– Ды гэта мне дурны сон прыснiўся, - адказала чортава бабуля, - вось я i схапiла цябе за валасы.
– Што ж табе такое прыснiлася?
– пытаецца чорт.
– Прыснiўся мне фантан на рыначным пляцы, бiла з яго раней вiно, а цяпер перасох, i нават вада з яго не цячэ. Скажы, якая прычына таму?
– Эх, калi б ведалi яны!
– адказаў чорт.
– Там сядзiць жаба пад каменем, калi яе забiць, то вiно пацячэ зноўку.
Пачала чортава бабуля зноў у галаве ў чорта вошай шукаць, тут ён зноў заснуў i так захроп, што нават шыбы ў вокнах задрыжалi. I вырвала яна ў яго другi волас.
– Ух! Ды што гэта ты робiш?
– ускрыкнуў разгневаны чорт.
– Ты не злуйся, - адказала яна, - гэта я спрасонку.
– А што ж табе зноў прыснiлася?
– пытаецца ён.
– Ды прыснiлася мне, быццам расце ў адным каралеўстве яблыня, раней давала яна залатыя яблыкi, а цяпер нават лiсцяў на ёй няма. Якая прычына таму?