UR.ANUS
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Гримм Якоб и Вильгельм

Шрифт:

Калi ўжо зусiм сцямнела, прыйшлi гаспадары хаткi; былi то сямёра карлiкаў, якiя ў гарах здабывалi руду. Яны запалiлi сем сваiх лямпачак, i, калi ў хатцы стала светла, яны заўважылi, што ў iх хтосьцi быў, таму што не ўсё аказалася ў тым парадку, у якiм было раней. I сказаў першы карлiк:

– Хто гэта на маiм крэсле сядзеў?

Другi:

– Хто гэта з маёй талерачкi еў?

Трэцi:

– Хто ўзяў скiбачку майго хлеба?

Чацвёрты:

– А хто маю гароднiну еў?

Пяты:

– Хто маiм вiдэльчыкам браў?

Шосты:

– А хто маiм ножычкам рэзаў?

Сёмы спытаў:

– Хто гэта пiў з майго маленькага кубка?

Азiрнуўся першы i заўважыў на сваёй пасцельцы маленькую складачку, i спытаў:

– А хто гэта ляжаў на маiм ложачку?

Тут збеглiся астатнiя i пачалi гаварыць:

– I ў маiм таксама хтосьцi ляжаў.

Зiрнуў сёмы карлiк на сваю пасцель, бачыць - ляжыць у ёй Снягурачка i спiць. Гукнуў ён тады астатнiх; падбеглi яны, пачалi ад здзiўлення крычаць, прынеслi сем сваiх лямпачак i асвяцiлi Снягурачку.

– Ах, Божа мой! Ах, Божа мой!
– усклiкнулi яны.
– Якое, аднак, прыгожае дзiця!

Яны так зарадавалiся, што не сталi яе будзiць i пакiнулi яе спаць у пасцельцы. А сёмы карлiк праспаў у кожнага са сваiх таварышаў па гадзiне, так вось i ноч праляцела.

Надышла ранiца. Прачнулася Снягурачка, убачыла сем карлiкаў i спалохалася. Але былi яны з ёю ласкавыя i спыталi яе:

– Як цябе зваць?

– Мяне клiчуць Снягурачкай, - адказала яна.

– Як ты трапiла ў нашу хатку?
– працягвалi пытацца карлiкi.

I яна расказала iм аб тым, што мачыха хацела яе забiць, але егер злiтаваўся над ёю, i што бегла яна цэлы дзень, пакуль нарэшце не знайшла iх хатку.

Карлiкi спыталi:

– Хочаш весцi ў нас гаспадарку? Кухарыць, пасцелi ўзбiваць, мыць, шыць i вязаць, усё ўтрымлiваць у чысцiнi i парадку, - калi ты на гэта згодная, то можаш у нас застацца, i будзе ў цябе ўсяго ўдосталь.

– Добра, - сказала Снягурачка, - з вялiкай ахвотай, - i засталася ў iх.

Яна ўтрымлiвала хатку ў парадку. Ранiцай карлiкi iшлi ў горы капаць руду i золата, а вечарам вярталiся дамоў, i яна павiнна была да iх прыходу прыгатаваць iм вячэру. Цэлы дзень дзяўчынцы прыходзiлася заставацца адной, i таму добрыя карлiкi яе перасцерагалi i казалi:

– Сцеражыся сваёй мачыхi: яна хутка даведаецца, што ты тут. Глядзi, нiкога не ўпускай у дом.

А каралева, з'еўшы лёгкiя i печань Снягурачкi, пачала зноў думаць, што яна цяпер самая першая красуня ў каралеўстве. Яна падышла да люстэрка i спытала:

– Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,

Хто самы прыгожы ў лясной старане?

I адказала люстэрка:

– Вы, каралева, прыгожы сабой,

Ды Снягурачка там, за гарамi,

У карлаў сямёх мiж барамi

Сваёй вас заслонiць красой.

Спалохалася тады каралева, - яна ж ведала, што люстэрка кажа праўду, i зразумела, што егер яе падмануў, што Снягурачка яшчэ жывая. I яна стала зноў думаць i гадаць, як бы яе знiшчыць. I не было ёй ад зайздрасцi спакою, таму што не яна самая першая прыгажуня ў каралеўстве.

I вось пад канец яна сёе-тое прыдумала: яна нафарбавала сабе твар, пераапранулася старой гандляркай, i цяпер яе нiяк нельга было пазнаць. Накiравалася яна цераз сем гор да сямi карлiкаў, пагрукалася ў дзверы i кажа:

– Прадаю тавары харошыя! Прадаю!

Глянула Снягурачка ў акенца i кажа:

– Добры дзень, галубка! Ты што прадаеш?

– Харошыя тавары, цудоўныя тавары, - адказала тая, - шнуркi рознакаляровыя, - i выняла ёй адзiн з iх паказаць, i быў ён сплецены з пярэстага шоўку.

"Гэту шаноўную жанчыну можна, бадай, i ў дом пусцiць", - падумала Снягурачка. Яна адкiнула дзвярную засаўку i купiла сабе прыгожыя шнуркi.

– О, як яны табе iдуць, дзяўчынка, - мовiла старая, - дай жа я зашнурую табе лiф як трэба.

Снягурачка, не прадчуваючы нiчога кепскага, стала перад ёю i дала зацягнуць на сабе новыя шнуркi. I пачала старая шнураваць, ды так хутка i так туга, што Снягурачка задыхнулася i ўпала як мёртвая долу.

– Гэта за тое, што ты самай прыгожай была, - сказала каралева i хутка знiкла.

А неўзабаве, надвячоркам, вярнулiся сем карлiкаў дахаты, i як яны спалохалiся, калi ўбачылi, што iх любая Снягурачка ляжыць на падлозе - не варухнецца, не кранецца, нiбы мёртвая! Яны паднялi яе i ўбачылi, што яна моцна-моцна зашнуравана; тады разрэзалi яны шнуркi, i пачала яна пакрысе дыхаць i паступова апрытомнела.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid