UR.ANUS
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Гримм Якоб и Вильгельм

Шрифт:

– Столiк, накрыйся!

Але столiк застаўся пустым. Зразумеў бедны сталяр, што столiк яму падмянiлi ў гасцiнiцы. Сорамна зрабiлася перад родзiчамi. Пасмяялiся яны над iлгуном i нi з чым вярнулiся дамоў.

Кравец зноў заняўся сваiм шытвом. А сын дапамагаў яму. Так i зараблялi сабе на хлеб.

Сярэднi сын трапiў на вучобу да млынара. Пры развiтаннi з iм гаспадар сказаў:

– Ты добра працаваў, i за гэта дару табе асла. Ён, праўда, своеасаблiвы, у запрэжку не прыгодны, мяхоў цягаць не будзе.

– Дык навошта ён мне такi?

– Гэты асёл золата выплёўвае, - растлумачыў млынар.
– Трэба паставiць яго на хустку, сказаць: "Брыклябрыт!", жывёлiна пачне выплёўваць залатоўкi i ззаду, i спераду.

– О, гэта справа добрая!
– падзякаваў падмайстар млынару i пайшоў падарожнiчаць па свеце.

Калi заканчвалiся грошы, ён ставiў асла на хустку, даваў каманду: "Брыклябрыт!" i заставалася толькi падабраць дождж залатовак. Добра яму жылося. Куды не прыйдзе, падаюць яму ўсё самае лепшае i дарагое. Грошай жа меў поўны кашалёк!

Пабачыў свету, наездзiўся малады млынар i вырашыў праведаць бацьку. Падумаў, калi з'явiцца дадому з такiм залатым аслом, то, напэўна, не прыгадае бацька даўнейшы гнеў на яго, сустрэне добра.

I здарылася так, што трапiў ён у тую самую гасцiнiцу, у якой яго старэйшаму брату падмянiлi столiк-накрыйся. Як звычайна, сустрэў падарожнiка ветлiвы гаспадар. Адразу хацеў вызвалiць яго ад асла, узяць i прывязаць у стойле. Малады млынар запярэчыў:

– Не, не, свайго шэрага я сам адвяду ў стойла i сам прывяжу. Я павiнен ведаць, дзе ён будзе знаходзiцца.

Гаспадару гэта падалося дзiўным. Ён падумаў, што яго новы клiент вельмi бедны, бо сам хоча даглядаць свайго асла. Але той дастаў з кiшэнi дзве залатоўкi i загадаў добра накармiць асла. Гаспадар аж вочы вылупiў: адкуль у гэтага млынара такiя грошы?

Паабедаў госць, просiць рахунак. Тут ужо гаспадар мелу не пашкадаваў: налiчыў за абед у два разы болей, чым трэба, ды яшчэ запатрабаваў дзве залатоўкi наверх. Сунуў хлопец руку ў кiшэню, а золата ў ёй няма.

– Гаспадар, пачакайце крыху, - сказаў ён.
– Я зараз прынясу вам грошы.

Госць узяў абрус i накiраваўся ў стойла да свайго асла. Цiкаўны гаспадар следам за iм. Дый падгледзеў, як з асла сыпалася золата.

– От якая чартаўшчына!
– здзiвiўся гаспадар.
– Новенькiя грошы сыплюцца з асла!

У тую ноч яму не спалася. Калi госць улёгся адпачываць, ён вывеў са стойла залатога асла, а на яго месца прывязаў iншага.

Ранiцай малады млынар пакрочыў дадому. Побач з iм iшоў асёл, але то была ўжо не чароўная жывёлiна, а звычайная. Толькi хлопец не ведаў пра гэта.

Бацька сустрэў i сярэдняга сына ласкава, вельмi ўзрадаваўся яго вяртанню.

– Ну, скажы, сынок, чаму навучыўся?

– Стаў я млынаром, мiлы бацечка!

– А што прынёс у хату з далёкiх падарожжаў?

– Ды вось аднаго толькi асла.

– Аслоў i тут удоваль, - заўважыў бацька.
– Лепш бы ты прывёў добрую казу.

– Так-то яно так, - адказаў сын.
– Але ж гэты асёл не просты, а залаты. Клiчце родзiчаў, я ўсiх зраблю багатымi.

– Талкова!
– узрадаваўся кравец.
– Можа, i мне цяпер не трэба будзе з iголкай мучыцца.

Пабег ён склiкаць усiх родзiчаў у госцi. Яны хутка сабралiся, i малады млынар пачаў сваё чарадзейства.

Раскiнуў хустку пасярод пакоя, прывёў асла, паставiў на яе. Крыкнуў:

– Брыклябрыт!

У беднага млынара аж твар выцягнуўся, калi ён убачыў, што з асла ўпала зусiм не золата. Зразумеў: яму ў дарозе падмянiлi асла. Пачаў ён прабачэння прасiць у гасцей. А ў бацькi тым больш, бо давялося старому краўцу зноў брацца за сваю iголку.

Малодшы брат трапiў на вучобу да аднаго токара. Рамяство гэта тонкае, вось i давялося яму вучыцца даўжэй за ўсiх. За стараннасць i добрыя паводзiны майстар падарыў яму мяшок, сказаў:

– Ведай, ляжыць у гэтым мяшку дубiнка.

– Навошта яна? Ад яе толькi цяжар.

– Слухай, - растлумачыў майстар, - калi цябе хто пакрыўдзiць, то варта табе сказаць: "Дубiнка, з мяшка!" - i яна iмгненна выскачыць i кiнецца дубасiць таго, хто цябе зняважыў. Ды так стане весела танцаваць па яго спiне, што той тыдзень не пашавелiцца. Запомнi яшчэ: яна не прыпынiцца да таго часу, калi ты не скажаш: "Дубiнка, у мяшок!"

Падзякаваў малады токар свайму гаспадару, закiнуў мяшок за плечы i пайшоў падарожнiчаць ды грошы зарабляць. Даводзiлася яму карыстацца i дубiнкай з мяшка. Пераканаўся: яна старанна выконвала яго загады, аднолькава спрытна ўпраўлялася цi то з кафтанам, цi то з курткай, не вельмi чакала пакуль iх хто здыме.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid