UR.ANUS
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Гримм Якоб и Вильгельм

Шрифт:

Бедная дзяўчынка падумала: "Нядоўга мне заставацца тут, - пайду я на пошукi сваiх братоў".

Вось ужо i ноч апусцiлася на лес, i выбегла яна з замка i пайшла проста ў лясны гушчар. Праблукала ўсю ноч i ўвесь дзень, пакуль, нарэшце, ад стомы iсцi ўжо не магла. I заўважыла яна паляўнiчы домiк, увайшла ў яго, бачыць - пакой, а ў iм шэсць маленькiх ложкаў, але яна не адважылася легчы, а залезла пад адзiн з ложкаў i вырашыла там начаваць.

Неўзабаве i сонца зайшло, i пачула яна шум i ўбачыла, што прыляцелi да акна шэсць лебедзяў. Яны ўселiся на акне i пачалi здзьмухваць сваё пер'е, i вось лебядзiны ўбор звалiўся з iх, як сарочка. Зiрнула на iх дзяўчынка i пазнала сваiх братоў, узрадавалася i вылезла з-пад ложка. Браты ўбачылi сваю сястру i ўсцешылiся не менш за яе, але радасць iх была кароткай.

– Табе нельга заставацца тут, - сказалi яны, - гэта прытон разбойнiкаў. Калi разбойнiкi вернуцца i знойдуць цябе тут, яны заб'юць цябе.

– А хiба вы не можаце мяне абаранiць?
– спытала ў iх сястрычка.

– Не, - адказалi яны, - мы можам скiдаць свой лебядзiны ўбор толькi на чвэрць гадзiны вечарам, тады мы становiмся людзьмi, а затым зноў ператвараемся ў лебедзяў.

Заплакала сястрычка i кажа:

– А хiба нельга зняць з вас чары?

– Не, - уздыхнулi яны, - зрабiць гэта вельмi цяжка. На працягу шасцi гадоў ты не павiнна нi гаварыць, нi смяяцца, i мусiш пашыць нам за гэты час шэсць сарочак з кветказору. А калi ты вымавiш хоць адно слова, дык уся твая праца прападзе.

Пакуль браты расказвалi ёй пра гэта, мiнула чвэрць гадзiны, i яны зноўку сталi лебедзямi i вылецелi праз акно.

Але дзяўчынка цвёрда вырашыла вызвалiць сваiх братоў, нават калi б дзеля гэтага спатрэбiлася яе жыццё. Яна пакiнула паляўнiчы домiк i пайшла ў самы гушчар, залезла на дрэва i там пераначавала. Ранкам яна спусцiлася з дрэва, назбiрала кветказору i пачала шыць. Размаўляць ёй не было з кiм, а смяяцца i зусiм не хацелася...

Так мiнула шмат часу, i здарылася, што кароль той краiны паляваў у лесе, i яго егеры пад'ехалi да дрэва, на якiм сядзела дзяўчынка. Яны паклiкалi яе:

– Хто ты?

Яна нiчога не адказала.

– Спусцiся да нас, - папрасiлi яны, - мы нiчога дрэннага табе не зробiм.

Але яна толькi галавой пакруцiла.

Калi яны пачалi яе распытваць, яна скiнула iм залатыя каралi i думала, што яны задаволяцца гэтым. Але яны ўсё задавалi i задавалi пытаннi; тады яна скiнула iм свой пояс; але калi i гэта не дапамагло, скiнула iм свае падвязкi, такiм чынам неўзабаве яна аддала iм усё, што на ёй было, i засталася ў адной сарочцы. Але егеры i тады не адчапiлiся ад яе; яны залезлi на дрэва, знялi яе адтуль i прывялi да караля. Кароль спытаў:

– Хто ты? Што ты там робiш на дрэве?
– Але яна нiчога не адказала.

Ён распытваў яе на ўсiх мовах, якiя толькi ведаў, але яна заставалася маўклiвай як рыба. А была яна прыгожая, i вось кароль моцна ў яе закахаўся. Ён ухутаў яе ў свой плашч, пасадзiў перад сабой на каня i прывёз яе ў свой замак. I загадаў ён апрануць яе ў багатыя ўборы, i стала яна прыгажэйшая. Але нельга было дабiцца ад яе хоць слова. Ён сеў ля стала побач з ёю, i сцiпласць яе i нясмеласць так спадабалiся яму, што ён сказаў:

– Вось з гэтай хачу я ажанiцца i нi з якой iншай на свеце.
– I праз колькi дзён ён павянчаўся з ёю.

Але была ў караля злая мацi - ёй не спадабалася яго жанiцьба i яна пачала зласлiвiць пра маладую каралеву.

– Хто ведае, адкуль узялася гэтая дзеўка, - гаварыла яна, - нiводнага слова прамовiць не можа; яна не вартая быць жонкай караля.

Праз год, калi каралева нарадзiла першынца, старая забрала яго, а каралеве пад час сну вымазала рот крывёю. Затым яна пайшла да караля i абвiнавацiла яе ў тым, што яна людаедка. Кароль не хацеў у гэта верыць i не дазволiў прычынiць каралеве зло. А яна ўвесь час шыла сарочкi i нi на што iншае не звяртала ўвагi.

Калi ж зноў нарадзiла яна прыгожага хлопчыка, лiхая свякруха зноўку ўтварыла такi ж самы падман, але кароль не хацеў верыць яе злосным словам. Ён сказаў:

– Яна вельмi сцiплая i добрая, каб магла здзейснiць такое; калi б яна не была нямая, дык даказала б сваю невiнаватасць.

Але старая i на трэцi раз украла нованароджанае немаўлятка i абвiнавацiла каралеву, якая не прамовiла нi слова ў сваю абарону. Каралю ж заставалася толькi адно - аддаць яе пад суд; i прысудзiлi спалiць яе на кастры.

Надышоў дзень выканання прысуду, а быў гэта якраз апошнi дзень з тых шасцi гадоў, на працягу якiх яна не магла нi гаварыць, нi смяяцца.

Яна пашыла за гэты час шэсць сарочак, i толькi на апошняй сарочцы яшчэ не было левага рукава.

Калi павялi яе на касцёр, захапiла яна з сабой сарочкi, i калi завялi яе ўжо на памост i вось-вось павiнны былi распалiць вогнiшча, азiрнулася яна i бачыць - ляцяць да яе шэсць лебедзяў. I зразумела яна, што блiзка яе вызваленне, i затрапятала ў яе сэрца ад радасцi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid